Выгнаныя з роднага краю : Паслялiстападаўская эмiграцыя з Беларусi i Лiтвы (1830–1870-я гады)
Манаграфiя прысвечана адной з малавядомых старонак гiсторыi грамадска-палiтычнага руху на землях Беларусi i Лiтвы ў ХIХ ст. – эмiграцыi ўдзельнiкаў паўстання 1830–1831 гг. Пры яе напісанні было ўжыта шырокае кола гістарычных крыніц, выяўленых у сховішчах цэлагу шэрагу краін – Беларусі, Літвы, Польшчы і Францыі. На іх падставе даследуецца вялiкая колькасць пытанняў: перадумовы і прычыны эміграцыі, колькасць эмігрантаў, шляхі іх рассялення і асноўныя цэнтры пражывання, гуртаванне эмігрантаў і асноўныя палітычныя плыні, дзейнасць “беларуска-літоўскіх” арганізацый і іх унёсак у развіццё беларускай культуры, пісьменніцкая і выдавецкая дзейнасць эмігрантаў, спробы вяртання на радзіму і інш. Асобна даследуецца пытанне самасвядомасці і самавызначэння эмігрантаў з Беларусі і Літвы.
Манаграфія – вынік некалькіх гадоў працы супрацоўніка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзмітрыя Матвейчыка. Яна грунтуецца на кандыдацкай дысертацыі, паспяхова абароненай у 2008 г.