Новости

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная Івану Іванавічу Грыгаровічу

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная гісторыі жыцця і дзейнасці беларускага і рускага археографа, гісторыка, краязнаўцы і пісьменніка Івана Іванавіча Грыгаровіча.

Правядзенне архіўнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

У перыяд з 7 па 18 кастрычніка 2024 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка вучэбнай архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гістарычная адукацыя».

Удзел НГА Беларусі ў стварэнні і прэзентацыі выставы «Листая пожелтевшие страницы дворцовых описей»

18 кастрычніка 2024 года ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў (г. Гомель) адбылася прэзентацыя выставы «Листая пожелтевшие страницы дворцовых описей», прымеркаванай да 105-годдзя музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Удзел НГА Беларусі ў сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва

15 кастрычніка 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва, а таксама ў прафесійнай сустрэчы архівістаў Расіі і Беларусі на тэму «Вопыт стварэння навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіваў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій».

Запрашэнне работнікаў НГА Беларусі на святочны канцэрт, прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові

15 кастрычніка 2024 г. работнікі НГА Беларусі сталі гасцямі на святочным канцэрце, прымеркаваным да Тыдня бацькоўскай любові.

Удзел у V Міжнародным кангрэсе гісторыкаў Беларусі

15 кастрычніка 2024 г. загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін прыняў ўдзел у V Міжнародным кангрэсе гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні», арганізатарам якой выступіў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Канферэнцыя была прымеркавана да 95-годдзя дадзенай установы.

Страницы