АРХIВАРЫУС. ЗБОРНІК НАВУКОВЫХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ І АРТЫКУЛАЎ

Выходзіць з 2001 года. Перыядычнасць – 1 раз на год.

Профіль выдання вызначаны спецыфікай дзейнасці архіва. На яго старонках асвятляюцца пытанні па гісторыі, архівазнаўстве, археаграфіі, крыніцазнаўстве і іншых гістарычных дысцыплінах. У навуковы ўжытак уводзяцца новыя крыніцы і факты, публікуюцца дакументы па гісторыі Беларусі Сярэднявечча і Новага часу, агляды архіўных фондаў, вынікі генеалагічных даследаванняў, біяграмы архівістаў, рэцэнзіі на новыя навуковыя выданні.

Матэрыялы зборніка структураваны паводле наступных рубрык:

  • архівазнаўства;
  • генеалогія і геральдыка;
  • гісторыя;
  • забеспячэнне захаванасці і ўлік дакументаў;
  • крыніцазнаўства;
  • мікрагісторыя і гісторыя штодзённасці;
  • навукова-даведачны апарат;
  • постаці архівістаў;
  • публікацыя і археаграфічная апрацоўка архіўных дакументаў;
  • рэцэнзіі.

У адпаведнасці з загадам старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2012 года № 21 «Архіварыус» уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках.


Правілы для аўтараў «Архіварыуса»

  1. «Архіварыус» публікуе навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі, архівазнаўства, тэарэтычнай і практычнай археаграфіі, крыніцазнаўства і сумежных спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, рэцэнзіі і водгукі на апублікаваныя працы.
  2. Рэдакцыйная калегія прымае да разгляду матэрыялы, якія адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь да навуковых артыкулаў.
  3. Пададзеныя ў «Архіварыус» матэрыялы павінны з’яўляцца новымі, раней неапублікаванымі вынікамі праведзеных даследаванняў. Аўтары нясуць персанальную адказнасць за падачу ў рэдакцыю раней апублікаваных артыкулаў альбо артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі.
  4. Аўтары разам з рукапісам навуковага артыкула падаюць выпіску з пратакола пасяджэння вучонай рады (савета), аддзела, кафедры з месца працы з рэкамендацыяй артыкула да друку. Дапускаецца замест выпіскі з пратакола падаць дзве рэцэнзіі дактароў альбо кандыдатаў навук, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне ведаў, па якой праведзена даследаванне. Рэцэнзіі павінны ўтрымліваць рэкамендацыі артыкула да друку.
  5. Для публікацыі рэцэнзій, водгукаў і матэрыялаў інфармацыйнага характару рэкамендацыі да друку не патрабуюцца.
  6. Для публікацый, прадметам разгляду якіх з’яўляюцца непасрэдна гістарычныя падзеі, дзейнічае абмежаванне – верхняй храналагічнай мяжой павінен з’яўляцца лістапад 1918 г. (час заканчэння Першай сусветнай вайны).
  7. Друкаваная версія артыкула завяраецца подпісам аўтара з прастаўленнем даты і ўказаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы, займаемай пасады, навуковай ступені, вучонага звання, нумароў тэлефонаў для кантактаў з рэдакцыяй. Разам з раздрукоўкай падаецца ідэнтычны электронны варыянт артыкула.
  8. Артыкул забяспечваецца анатацыямі на беларускай (рэзюмэ), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах памерам у 100–150 слоў. Анатацыі змяшчаюцца ў канцы артыкула. Версіі на кожнай з трох моў павінны ўтрымліваць таксама звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку (апошняе толькі ў версіях на беларускай і рускай мовах), навуковая ступень, званне, месца працы і пасада).
  9. Аб’ём навуковага артыкула – не менш за 14 тыс. і не больш за 25 тыс. знакаў, аб’ём публікацыі дакументальных крыніц – да 40 тыс. знакаў. Раздрукоўка выконваецца шрыфтам Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвалы, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см.
  10. Артыкул афармляецца згодна з главой 5 Інструкцыі аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай працы (дысертацыі) на саісканне вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі, зацверджанай пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2014 № 3 (у рэдакцыі пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2022 № 5).

У канцы артыкула размяшчаецца спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры. Афармленне бібліяграфічных пазіцый робіцца ў адпаведнасці з вышэй згаданай інструкцыяй ВАК. Напрыклад:

1. Глінскі, Я. С. Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім па-
веце Мінскай губерні ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. / Я. С. Глін-
скі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2018. – No 5. – С. 24–34.

2. Доўнар, А. Б. Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI – сярэдзіны
XVIII ст. / А. Б. Доўнар. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 193 с.

Спасылкі на пазіцыі ў спісе ўказваюцца непасрэдна ў тэксце публікацыі ў квадратных дужках. Напрыклад, [1, с. 25–26; 2, с. 117; 3,арк. 78].

Пры спасылцы на архіўную крыніцу абавязкова ўказваецца назва фонду (пры першай згадцы ў спісе), поўная назва справы, крайнія даты і колькасць аркушаў у ёй. Напрыклад:

3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 295. Воп. 1.
Спр. 1527. – Справа аб руху паўстанцкіх груп па Барысаўскім павеце.
10.02.1863–04.06.1864. – 121 арк.

У спісе крыніц і літаратуры бібліяграфічныя пазіцыі падаюцца ў алфавітным парадку, пры гэтым спачатку пазначаюцца крыніцы, напісаныя кірылічнай графікай, а затым – лацінскай.

11. Тэрмін падачы артыкулаў – да 30 чэрвеня бягучага года. Пасля 30 чэрвеня матэрыялы могуць прымацца для публікацыі ў штогодніку ў наступным годзе.

12. Рэдакцыйная калегія не бярэ платы за апублікаванне навуковых артыкулаў.

                                                         
                                                         Рэдакцыйная калегія «Архіварыуса»
                                                         220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55
                                                         archivarius@niab.by
 
 
Выпуск I спампаваць увесь нумар
Выпуск II спампаваць увесь нумар
Выпуск III спампаваць увесь нумар
Выпуск IV спампаваць увесь нумар
Выпуск V спампаваць увесь нумар
Выпуск VI спампаваць увесь нумар
Выпуск VII спампаваць увесь нумар
Выпуск VIII спампаваць увесь нумар
Выпуск IX спампаваць увесь нумар
Выпуск X спампаваць увесь нумар
Выпуск XI спампаваць увесь нумар
Выпуск XII спампаваць увесь нумар
Выпуск XIII спампаваць увесь нумар
Выпуск XIV спампаваць увесь нумар
Выпуск XV спампаваць увесь нумар
Выпуск XVI змест
Выпуск XVII змест
Выпуск XVIII змест
Выпуск XIX змест
Выпуск XX змест
Выпуск XXI змест